autoby.biz
https://autoby.biz/forum/

выставка в Гродно
https://autoby.biz/forum/viewtopic.php?f=36&t=4366
Страница 1 из 1

Автор:  frieda [ 29.08.2005 10:50 ]
Заголовок сообщения:  выставка в Гродно

7 сентября в 16 часов в Музее истории и архитектуры (ул.Замковая, 20) мы открываем выставку "Иллюзия времени". Приходите!

Інстытут імя Гётэ ў Мінску
Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

з 7 верасня па 3 кастрычніка 2005

у Музеі Музеі гісторыі і архітэктуры (Гродна, вул. Замкавая, 20) прадстаўляюць

ЧАЦВЕРТЫ МІЖНАРОДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ВЫСТАВАЧНЫ ПРАЕКТ

«ІЛЮЗІЯ ЧАСУ»

ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАСТАКАХ-УДЗЕЛЬНІКАХ ПРАЕКТА

Юрый Алісевіч (Беларусь)
Графік, мастак кнігі. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Прымал удзел у шматлікіх міжнародных выстаўках, у тым ліку ў Біенале еўрапейскай ілюстрацыі ў Японіі (2001), «Сучасныя мастакі Беларусі» ў Парыжы, Францыя (2002).
Уладальнік шматлікіх дыпломаў конкурса «Мастак і кніга» (1997, 1999, 2000, 2001 – Гран Пры, 2003). З 1999 на выкладчыцкай працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Міхал Баразна (Беларусь)
Фотамастак, мастак кнігі, кандыдат мастацтвазнаўства. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. 1986—1992 — мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1992 года на выкладчыцкай працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 1999 года прарэктар па навукова-творчай працы. Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за 2001 год у намінацыі «Мастацкая крытыка і мастацтвазнаўства» за высокія дасягненні ў галіне мастацтва, публікацыю кнігі «Беларуская кніжная 1960—1990-х гадоў». Шматлікія выстаўкі ў Беларусі і за мяжой. Удзельнік Другога міжнароднага тэматычнага выставачнага праекта «Ілюзія адлегласцяў» (2000).

Багдан Канопка (Францыя)
Фотамастак, карэспандэнт мастацкага журнала «Фармат». Скончыў тэхнікум кінематаграфіі, аддзяленне фотаграфіі ў Варшаве. Адзін з заснавальнікаў руху, які пазней быў названы «элементарная фатаграфія». У 1985—1986 гадах – кіраўнік Уроцлаўскай галерэі «POST SCRIPTUM». З 1989 года жыве ў Парыжы. Уладальнік шматлікіх прэмій і ўзнагарод, у тым ліку Гран Пры Еўрапейскага конкурсу фатаграфіі (Grand Prix de la Ville de Vevey, 1998). Выстаўляўся ў розных краінах. Удзельнік Другога міжнароднага тэматычнага выставачнага праекта «Ілюзія адлегласцяў» (2000).

Вольга Сазыкіна (Беларусь)
Працуе ў графіцы, жывапісу, шкле, інсталяцыі. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «шкло». Прымала ўдзел ва шматлікіх выстаўках у Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў Першым міжнародным тэматычным выставачным праекце «Тэксты» (1997). З 2000 года на выкладчыцкай працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Цім Ульрыхс (Германія)
Называе сябе «татальным мастаком», працуе ў практычна любой вобласці мастацтва. Вывучаў архітэктуру ў Вышэйшай тэхнічнай школе Гановера. У 1961 годзе заснаваў «Рэкламны цэнтр татальнага мастацтва і баналізму» з «комнатай-галерэяй і комнатай-тэатрам» і выставіў сябе як «першы жывы мастацкі твор». Удзельнік шматлікіх выставак у Германіі і за яе межамі, у тым ліку «documenta 6» (Касэль, 1977). Уладальнік шматлікіх прэмій і ўзнагарод. З 1972 года — прафесар Мастацкай акадэміі Мюнстэра, кіраўнік класа татальнага мастацтва і скульптуры. Удзельнік Другога міжнароднага тэматычнага выставачнага праекта «Ілюзія адлегласцяў» (2000).

Удо Шэль (Германія)
Жывапісец, графік. Скончыў Дзяржаўную мастацкую акадэмію Дзюсельдорфа. З 1972 года прафесар Мастацкай акадэміі Мюнстэра, у 1972—1979 рэктар-заснавальнік, з 1995 прарэктар па міжнародным сувязям, з 2003 года — рэктар Мастацкай акадэміі Мюнстэра. Удзельнік міжнародных выставак і праектаў, шматлікія персанальныя выстаўкі ў Германіі і за яе межамі, у тым ліку ў 2000 годзе ў Мінску, Музее сучаснага выяўленчага мастацтва (жывапіс) і ў Музее Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (работы на бумаге).

Автор:  polly [ 6.09.2005 8:29 ]
Заголовок сообщения: 

frieda
ну просто огромный respect, а то уже совсем не знаем куда сходить и чё посмотреть, обязательно заглянем!!!!

Автор:  frieda [ 6.09.2005 9:02 ]
Заголовок сообщения: 

Всегда пожалуйста!

Страница 1 из 1 Часовой пояс: UTC + 2 часа [ Летнее время ]
Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group
https://www.phpbb.com/